Выстаўка ў Магілеве

14 студзеня 2010 года а 17 гадзіне ў Музеі В.К. Бялыніцкага-Бірулі (г.Магілёў) адбудзецца адкрыцце выстаўкі «The best of V. Tsesler & S. Voichenko». У экспазіцыі прадстаўлены творы творчага дуэта Ўладзіміра Цэслера (н.1951) і Сяргея Войчэнка (1955-2004) са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Творы Ў. Цэслера і С. Войчэнка папоўнілі калекцыю Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь у 2006 годзе дзякуючы партнёрскай падтрымцы кампаніі "British American Tobacco".

Плакаты Ў. Цэслера і С. Войчэнка разнастайныя па эмацыйных адценнях: сатырычныя, лірычныя, драматычныя. У іх мастакі прапаноўваюць новыя аспекты і сэнсавыя варыянты звычайных бытавых рэчаў, да якіх мы даўно абвыклі: відэлец, крэсла, футарал, бутэрброд…

Работа выстаўкі падоўжыцца па 28 сакавіка 2010 года.

Вярнуцца >>