Васіль Сумараў . Настаўнік і вучні

15 студзеня 2010 года а 17 гадзіне Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыцце выстаўкі “Васіль Сумараў . Настаўнік і вучні”.

Васіль Сумараў – адзін з самых вядомых мастакоў свайго пакалення, якое ў 1960-я гг. называлася маладым, але і цяпер яшчэ не старэйшае як па ўзросту, так і па спосабу жыцця і мастацтву.

Вучань суцэльнага суквецця выдатных і вельмі розных мастакоў, сучаснік трагічных, яскравых, выключных, лёсафарміруючых падзей гісторыі і культуры, надзелены бясспрэчным талентам, Сумараў адразу ўвайшоў у беларускае мастацтва.

I яшчэ адна “глава” дзейнасці Васіля Фёдаравіча Сумарава, якая працягвалася 25 гадоў, – педагогіка. Можна разважаць пра ўзаемаўплывы творчасці мастака і яго выхаванцаў, але лепш пабачыць іх на унікальнай выстаўцы “Настаўнік і вучні”.

Работа выстаўкі падоўжыца да 15 лютага 2010 года.

Вярнуцца >>