Лявон Баразна. Спадчына

11 лютага 2010 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь а 17-й гадзіне адбудзецца адкрыццё выстаўкі “Лявон Баразна. Спадчына“, якая прымеркавана да 80-годдзя з дня нараджэння майстра.

Выстаўка прысвечана памяці мастака, грамадскага дзеяча, які з’яўляецца адным з стваральнікаў нацыянальнай тэматыкі ў беларускім мастацтве 1960-х гадоў – другой хвалі нацыянальнага Адраджэння ХХ стагоддзя. Неўтаймаваная душа творцы заклікала яго ў новыя падарожжы, у вырашэнні розных, часам невырашальных праблем – ратаванне старога горада ад разбурэння, падтрымка роднай мовы, маладых талентаў з народа.

Работа выстаўкі працягнецца да 8 красавіка 2010 года.

Вярнуцца >>