Мастакі – Мірскаму замку. Працяг традыцый

2 красавіка а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё выстаўкі “Мастакі – Мірскаму замку. Працяг традыцый”.

У экспазіцыі прадстаўлены рэканструкцыі фаянса Свержанскай мануфактуры, гістарычных касцюмаў XVII–XVIII стст., рыцарскіх даспехаў, габеленаў. Гэтыя творы былі выкананы беларускімі мастакамі для аднаўлення гістарычнай атмасферы залаў Мірскага замка.

Дзякуючы ўкладу беларускіх мастакоў, экспазіцыі Мірскага замка не толькі раскажуць наведвальнікам пра былую веліч унікальнага помніка гісторыі і культуры, але і знойдуць сувязь з сучаснасцю.

Выстаўкі будзе працаваць да 13 красавіка 2010 года

Вярнуцца >>