Шагал і мастакі еўрапейскага авангарду

5 мая 2010 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё выстаўкі “Шагал і мастакі еўрапейскага авангарду”.

Выстаўка з калекцыі Музея Марка Шагала ў Віцебску прадстаўляе 37 графічных твораў мастакоў еўрапейскага авангарду. Гэта літаграфіі Анры Матыса, Хуана Міро, Жоржа Брака, Пабла Пікаса, Фернана Лежэ, Марка Шагала і інш.

Работа выстаўкі працягнецца да 23 мая 2010 года

Вярнуцца >>