Мая Францыя

15 мая 2010 года а 19.30 гадзіне, у межах Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў”, у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё выстаўкі “Мая Францыя”, на якой будуць прадстаўлены творы беларускай мастачкi Iлоны Касабука, напiсаныя на працягу двух апошнiх гадоў падчас творчых вандровак па Францыi.

Францыя прадстае на палотнах мастачкi ў калейдаскопе хуткiх разнастайных уражанняў і адначасова вельмi арганiчных, цэльных.

Гэта незвычайны свет, у якiм фрагментарна схоплена вiтрына маленькай вулiчнай крамы цi стрыманы нацюрморт з белым кубачкам гарачай кавы, не менш велiчныя i значныя, чым старадаўнiя саборы або бязмежныя марскiя вiды.

Выстаўка працуе да 24 мая 2010 года.

Вярнуцца >>