Даўняя Беларусь

1 ліпеня 2010 г. а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музее Рэспублікі Беларусь адбылося адкрыццё фотавыставы Армэна Сардарава «Даўняя Беларусь» і прэзентацыя кнігі Адама Мльдзіса і Армэна Сардарава «Даўняя Беларусь. З настальгіяй аб мінулым» выдавецтва «Літаратура і мастацтва», 2010 г. (з нагоды святкавання 90-годдзя Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта).

Работа выставы працягнецца да 31 ліпеня 2010 г.

Адам Іосіфавіч Мальдзіс – літаратуразнаўца, гісторык, пісьменнік, журналіст;доктар філалагічных навук, пісьменнік.

Армэн Сяргеевіч Сардараў – архітэктар, гісторык беларускіх дарог, фотамастак; дэкан архітэктурнага факультэта БНТУ, доктар архітэктуры.

Вярнуцца >>