8 снежня 2010 года - 31 студзеня 2011 года 8 снежня 2010 года - 31 студзеня 2011 года

8 снежня 2010 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё выстаўкі твораў беларускай мастачкі Ірыны Котавай «Шпацыр па Парыжы». Сапраўдная выстаўка –частка мастацкага праекта аўтара «Уяўны Парыж», які ажыццёўлены пры ўдзеле Пасольства Рэспублікі Беларусь у Францыі і Пасольства Францыі ў Рэспубліцы Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, ГА “Беларускі саюз мастакоў”.

«Парыжскія пейзажы мастачкі адлюстроўваюць мімалётныя моманты, што часам знікаюць з быцця горада з яго характэрнай зменлівасцю, тыя моманты, якім ужо больш ніколі не наканавана паўтарыцца. Менавіта гэта дазваляе Ірыне брацца за сюжэты і тэмы, здавалася б, шматкроць выкарыстаныя, дапамагаючы гледачу ўбачыць іх зусім па-новаму, нібы пытаючыся: «А ці бачылі Вы той самы палац, сад, храм у такім адлюстраванні і ў такім ракурсе?» – як адзначае ў сваёй прадмове да альбома Ірыны Котавай “Уяўны Парыж” спадар Мішэль Рэнеры, Пасол Францыі ў Рэспубліцы Беларусь.

У экспазіцыі будуць прадстаўлены больш за 40 твораў мастачкі, выкананых у асноўным у тэхніцы пастэлі.

 

Котава Ірына Міхайлаўна нарадзілася 17 лістапада 1976 г. у Мінску.

У 2002 г. скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, аддзяленне графікі.

З 2002 г. – член Беларускага саюза мастакоў.

У 2003–2007 гг. вучылася ў Свята-Сергіеўскім праваслаўным багаслоўскім інстытуце ў Парыжы (Францыя), па заканчэнні якога атрымала ступень ліцэнзіята багаслоўя.

У 2009 г. абараніла магістарскую дысертацыю па тэме «Візантыйская традыцыя іканаграфіі «Уваскрэсення» ў інтэрпрэтацыі старажытнарускіх іканапісцаў XIII–XIV стагоддзяў» у навукова-даследчым інстытуце Сарбоны.

Працуе ў галіне станковага жывапісу, графікі.

З 1990 г. – удзельніца рэспубліканскіх і міжнародных мастацкіх выставак і пленэраў. Сярод іх: міжнародная выстаўка ў Атаве (Канада), 1994; міжнародная выстаўка «Alberobello arte» у Альберабела (Італія), 2004; персанальная выстаўка ў Чарльстане (Паўднёвая Караліна, ЗША), 2005; персанальная выстаўка ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Парыжы (Францыя ), 2007 і інш.

26 лістапада 2010 года ў Вестмінстэрскім абацтве ў Лондане (Вялікабрытанія) адбылася прэзентацыя першага англамоўнага варыянту кнігі «Гутарка прападобнага Серафіма Сароўскага з М. Матавілавым» з ілюстрацыямі Ірыны Котавай.

 

Выстаўка працуе да 31 студзеня 2011 года

 

Куратар выстаўкі – Скварцова Ірына Мікалаеўна, кандыдат мастацтвазнаўства, загадчык аддзела навукова-асветніцкай работы музея. Тэл. 227-45-62

Вернуться >>