Дзмітрый Малаткоў.Маэстра эстампа

3 снежня а 17 гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзеца адкрыцце выстаўкі “Дзмітрый Малаткоў.Маэстра эстампа”, якая прысвечана майстэрству Дзмітрыя Васільевіча Малаткова – друкара з 58-гадовым стажам. Яго лёс і рабочая біяграфія з’яўляюцца неад’емнай часткай гісторыі станаўлення школы беларускай графікі другой паловы ХХ стагоддзя.

“Майстэрня Малаткова” (так кажуць) дае магчымасць графікам ажыццявіць сваю задуму практычна ва ўсіх тэхніках мастацкага друку, такіх як літаграфія, афорт, ксілаграфія, лінагравюра і інш.

Выстаўка працуе да 15 студзеня 2010 года.

Вярнуцца >>