Гродзеншчынай зачараваныя

5 чэрвеня 2009 года ў Музеі беларускага народнага мастацтва, што ў Раўбічах, адбудзецца адкрыццё выстаўкі “Гродзеншчынай зачараваныя”. На ёй будуць прадстаўлены разьба па дрэве, ткацтва і набіванка – творы вядомых майстроў народнай творчасці Гродзеншчыны – Міколы Скляра, Алены і Яўгена Шунейкаў. Цікавыя вобразы вядомых і невядомых насельнікаў нёманскага края, гістарычныя і жыццёвыя падзеі яскрава адлюстраваны ў іх творах.

Скульптуры Скляра адметныя па тэхніцы выканання, а габелены Шунейкаў (над імі працуюць разам брат і сястра) выкананы ў традыцыйнай тэхніцы пераборнага ткацтва, перапрацаванай яшчэ іх бацькам, які быў таксама выдатным мастаком-ткачом.

Яўген дэманструе свае набіванкі. Дарэчы, у Беларусі гэтым відам народнага мастацтва да гэтага часу ніхто пакуль не займаўся.

Выстаўка прысвечана 70-годдзю ўз’яднання Беларусі

Адкрыццё адбудзецца а 16-й гадзіне

Вярнуцца >>