Уладзімір Тоўсцік. Падарожжа па мінулым стагоддзі

21 кастрычніка а 17 гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыцце выстаўкі жывапісу заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Тоўсціка “Падарожжа па мінулым стагоддзі”, прымеркаваная да 60-годдзя з дня нараджэння мастака. У экспазіцыі прадстаўлена каля 60 палотнаў, стовораных майстрам у 1980–2000 гады.

Жывапісныя палотны адрозніваюцца чуллівымі адносінамі да натуры, своеасаблівасцю бачання свету. Яны выхопліваюць з жыццёвага струменя адну з’яву, якае аб’ядноўваецца з рамантычнымі матывамі. Своеасаблівая жывапісная мова мастака, дзе беларуская культура спалучаецца з індывідуальна асэнсаванай уласнай. Яна пэўным чынам задае арыенціры зместу яго партрэтаў: схільнасць да філасофскага роздуму, да абагульненых і лірычных вобразаў.

Выстаўка працуе па 22 лістапада 2009 года.

Вярнуцца >>