АКВАРЭЛЬ ПА ГАРАДАХ І КРАІНАХ

11 лютага а 17 гадзіне ў НММ РБ адбудзецца адкрыцце выстаўкі народнага мастака Беларусі Уладзіміра Іванавіча Стальмашонка “АКВАРЭЛЬ ПА ГАРАДАХ І КРАІНАХ”, якая прымеркавана да 80-годдзя з дня нараджэння і 50-годдзя творчай дзейнасці.

У акварэльных пейзажах і партрэтах, напісаных у адзін сеанс, ярчэй за ўсё раскрываецца вострая назіральнаць жывапісца, лёгкасць, упэўненасць, тэмпераментнасць выканання і майстэрства ў выкарыстанні шматвобразных творчых манер.

Сорак акварэлей розных гадоў, якія складаюць экспазіцыю выстаўкі, мастак прапануе ў дар Нацыянальнаму мастацкаму музею роднай Беларусі.

Работа выставы працягнецца да 12 лютага 2008 года.

Вярнуцца >>