"ГАСПОДА. СУБ'ЕКТЫЎНАЯ РЭЧАІСНАСЦЬ"

12 сакавіка 2008 г. а 17.00. гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё выставы вядомага беларускага мастака-графіка Рыгора Сямёнавіча Сітніцы "ГАСПОДА. СУБ'ЕКТЫЎНАЯ РЭЧАІСНАСЦЬ".

У экспазыцыі будуць прадстаўлены каля 60 твораў мастака, выкананыя ў 1980-х – 2000-х гадах і якія дэманструюць характэрную для Р.С. Сітніцы пільную ўвагу да беларускай гісторыі, этнаграфіі, фальклору. Сярод іх такія вядомыя серыі, як "Нясвіж. Формула мінулага" 1991 – 1992 гг., "Мінск. Верхні горад. Фрагменты рэстаўрацыі" 1994 г. і інш.

Выстава працуе па 10 красавіка 2008 года.

Вярнуцца >>