“Алег Аркадзьевіч Сурскі. Партрэт пакалення” (да 80-годдзя з дня нараджэння)

17 красавіка а 17 гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудецца адкрыцце выстаўкі “Алег Аркадзьевіч Сурскі. Партрэт пакалення” (да 80-годдзя з дня нараджэння).

Алег Аркадзьевіч Сурскі — вядомы беларускі журналіст, мастацвазнаўца, мастак дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва і дызайну. Яго творчае крэда сфарміравалася ў эпоху “адлігі”, эпоху ломкі стэрэатыпаў і ідэалагічных табу. Тыповы прадстаўнік яскравага і мужнага пакалення шасцідзясятнікаў, ён сам – партрэт гэтага пакалення. А ў сваіх кнігах і артыкулах Алег Сурскі ствараў творчыя партрэты блізкіх яму па светаўспрыманні мастакоў. Таму на выстаўцы прадстаўлены творы Г. Вашчанкі, А. Кроля, В. Цвіркі, В. Сумарава, М. Данцыга і інш. з фондаў музея.

Выстава працуе да 12 мая 2008 года.

Вярнуцца >>