Кераміка Пабла Пікасо

З 21 мая па 23 чэрвеня ў Нацыянальнм мастацкім музее Рэспублікі Беларусь пройдзе выстаука “Кераміка Пабла Пікасо”.

Ні адзін мастак адыйшоўшага стагоддзя не прыцягваў да сябе такой пiльнай і ўсеагульнай увагі, як Пабла Пікасо (1881–1973). Пасля Другой сусветнай вайны мiфатворчасць вакол яго асобы дасягае апагея. Да яго ставяцца ўжо не як да чалавека, а як да надзвычайнай з’явы, феномена культуры, якi вершыць лёсы мастацтва i ўплывае на развiццё практычна ўсiх яго вiдаў. Сам Пiкасо ў гэты час параўноўвае сябе з мiфiчным царом Мiдасам: усё, да чаго ён дакранаецца, ператвараецца ў золата.

Керамiка становiцца для Пiкасо новай гульнёй i новай прафесiяй, фiласофiяй i верай, невычэрпнай крынiцай радасцi i выхадам страсцей. Падрабязней па ссылке http://www.artmuseum.by/by/vyst/tek/picasso

Вярнуцца >>