В’етнамская народная карціна

З 27 чэрвеня ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь працуе выстаўка “В’етнамская народная карціна” з фондаў музея. У экспазіцыі прадстаўлены творы майстроў сярэдзіны – другой паловы ХХ стагоддзя.

Народныя карціны (лубок), якія з’явіліся ў В’етнаме ў перыяд дынастыі Чан (1226–1400), да канца XIX – пачатку XX стагоддзя становяцца адным з асноўных відаў нацыянальнага мастацтва. Мастацкая стылістыка лубкоў была традыцыйная – асноўная роля адводзілася выразнай контурнай лініі і яркім каляровым плямам, кампазіцыя выстройвалася наглядна і лаканічна.

Лубок, дзякуючы прыцягненню найшырэйшага кола сюжэтаў, стаў адной з найбольш актыўных форм захавання ў народнай памяці вялікага багацця міфапаэтычнай і фальклорнай традыцый В’етнама.

Вярнуцца >>