Жыццё праз колер

17 ліпеня а 17 гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыцце выстаўкі твораў Мікалая Уладзіміравіча Бушчыка “Жыццё праз колер”.

Жывапіс М. Бушчыка цяжка назваць чыстай абстракцыяй або аднесці да вядомых накірункаў у мастацтве. Перапрацоўка маральных ідэй у мастацкія вобразы прыводзіць да стварэння выразных каларыстычных знакаў. Прыродныя формы рэалістычнага свету, дзякуючы мастацкаму абагульненню, ператвараюцца ў сімвалічную знакавую сістэму. Створаныя знакі ў жывапісных творах жывуць сваім самастойным жыццём, і лёгка і вольна ў свядомасці гледача нараджаюць новыя сімвалы і вобразы.

Выстава працуе да 18 жніўня 2008 года.

Вярнуцца >>