“Натхненне эцюда”.

28 лютага ў Музеі В.К. Бялыніцкага-Бірулі, філіяле НММ РБ у Магілеве, пачне працаваць выстаўка “Натхненне эцюда”.

Натхнены мастак, вялікі працаўнік, Вітольд Каэтанавіч Бялыніцкі-Біруля пакінуў у спадчыну шмат карцін і больш за тысячу эцюдаў.
Добра адчуваючы своеасабліваць мясцовасці (геаграфія яго твораў досыць разнастайная – Падмаскоўе, Цверскія землі, Запаляр’е, Растоўская і Архангельская вобласці, Волга, Каўказ, Беларусь і інш.) мастак імкнуўся не столькі адлюстраваць яе канкрэтныя рысы, выявіць асабістасці характару, хаця гэта і прысутнічае ў кожным яго творы, колькі хацеў перадаць настрой прыроды, які залежыць ад пары года, сутак, асвятлення, а таксама перадаць тыя эмоцыі, што ўзнікаюць у чалавека ад адносін з прыродаю.

Эцюды Бялыніцкага-Бірулі задушэўныя, напоўненныя паэтычным пачуццём. Яны не толькі дораць эстэтычную асалоду прыгажосцю каларыту, артыстызма выканання, але даюць магчымасць убачыць прыроду вачыма мастака, узбагаціцца яго ўспрыманнем і разуменнем яе сутнасці.

Вярнуцца >>