“СЯРГЕЙ – СЕЛIХАНАЎ – КАНСТАНЦІН”

З 9 па 25 жніўня 2007 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь будзе праходзіць выстаўка “СЯРГЕЙ – СЕЛIХАНАЎ – КАНСТАНЦІН”.

Творы Селіханавых – дзеда і ўнука – упершыню экспануюцца разам, і гэта дае магчымасць параўнаць і прааналізаваць два розныя светапогляды, убачыць падабенства і адрозненне паміж метадамі, вобразамі і пластычнай мовай скульптараў розных пакаленняў.

Сяргей Селіханаў адносіцца да старэйшага пакалення беларускіх савецкіх скульптараў, якія працавалі ў пасляваенны час. Ён увайшоў у чацвёрку самых вядомых скульптараў эпохі росквіту сацыялістычнага рэалізму ў мастацтве, сярод якіх Андрэй Бембель, Заір Азгур, Аляксей Глебаў. Канстанцін Селіханаў – мастак сучаснага мыслення, які аналізуе, пазнае свет і стварае зусім новую пластычную форму. Ен увасабляе свае ідэі не толькі ў скульптуры, але і ў жывапісе і графіцы.

На выстаўцы прадстаўлены 12 скульптур Сяргея Селіханава з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і 6 скульптур, 32 рэльефы і 19 каляровых літаграфій Канстанціна Селіханава, якія належаць аўтару.

Вярнуцца >>