Людзі і манекены

5 кастрычніка а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыцце выстаўкі твораў Вадзіма Аладава «Людзі і манекены». Серыя карцін, якія прадстаўлены на выстаўцы, задумана як пратэст супраць бездухоўнага грамадства спажыўцоў. Перад гледачом вітрына гэтага грамадства, у якім важна толькі знешняе. Жыццё па той бок люстранога шкла. Гэта выстаўка адбываецца ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю з дня нараджэння Алены Васілеўны Аладавай, знакамітага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея ў 1944—1977 гг.

Выстаўка працуе ў пераходнай галярэі музея да 6 лістапада 2007 года.

Вярнуцца >>