Запрашэнне да ўдзелу ў навукова-практычнай канферэнцыі “Рэстаўрацыя рухомых гісторыка-культурных каштоўнасцей: сучасны стан і перспектывы развіцця”
Заяўкі прымаюцца да 1 студзеня 2019 г.

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў

 

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь у рамках святкавання 80-годдзя з дня заснавання ўстановы праводзіць Рэспубліканскую навукова-практычную канферэнцыю на тэму “Рэстаўрацыя рухомых гісторыка-культурных каштоўнасцей: сучасны стан і перспектывы развіцця”, якая адбудзецца ў Мінску 12 сакавіка 2019 г. Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца мастакі-рэстаўратары, супрацоўнікі музейных і бібліятэчных фондаў, даследчыкі профільнай тэматыкі.

 

Тэматыка канферэнцыі:

-айчынная рэстаўрацыяў святле сусветных тэндэнцый рэстаўрацыі і кансервацыі рухомых гісторыка-культурных каштоўнасцей;

-інавацыйныя тэхналогіі, метады і матэрыялы ў рэстаўрацыі гісторыка-культурных каштоўнасцей;

-этычныя аспекты рэстаўрацыі гісторыка-культурных каштоўнасцей;

-крытэрыі ацэнкі якасці выканання рэстаўрацыі твораўмастацтва;

-навуковая экспертыза і атрыбуцыя твораў мастацтва;

- кадравае забеспячэнне рэстаўрацыйнай галіны;

- сродкі біялагічнай і хімічнай абароны пры аднаўленні гісторыка-культурных каштоўнасцей;

- праблемы рэстаўрацыі рухомых гісторыка-культурных каштоўнасцей і шляхі іх вырашэння.

Рабочыя мовы: беларуская, руская.

 

Правілы афармлення дакладаў (паведамленняў):

Пажаданы аб’ём дакладаў – не болей за 6 старонак (паведамленняў – не болей за 3–4 с.) з улікам ілюстрацыйнага матэрыялу, фармат А4.

Паслядоўнасць размяшчэння тэксту на старонцы: назва даклада, паведамлення (загалоўнымі літарамі, кегль14) – прозвішча, імя, імя па бацьку – поўная назва ўстановы, населены пункт, рэгіён – тэкст даклада. Старонкі не нумаруюцца.

Бібліяграфія ў тэкст даклада (паведамлення) не ўключаецца.

Даклады неабходна дасылаць на CD- або наDVD-носьбітах у фармаце DOC (шрыфт Times New Roman Cyr, 14 кегль, міжрадковы інтэрвал – 1,5; палі: верхняе – 2см, ніжняе – 2 см, левае – 3 см,правае – 1,5 см) з абавязковай кантрольнай раздрукоўкай у двух экзэмплярах.

Ілюстрацыі, малюнкі, дыярамы, формулы, табліцы змяшчаюцца непасрэдна ў тэксце даклада (паведамлення) і дубліруюцца асобнымі файламі ў фармаце TIFF 300 dpi альбо JPg.

 

Для фарміравання праграмы канферэнцыі просім да 1 студзеня 2019 г. даслаць на адрас музея рэгістрацыйную карту ўдзельніка (дадатак на 1 с.), атаксама назву (паведамлення)!

РЭГІСТРАЦЫЙНАЯ КАРТА ЎДЗЕЛЬНІКА КАНФЕРЭНЦЫІ

Матэрыялы канферэнцыі плануецца выдаць да 80-годдзя музея, які будзе адзначацца 7 лістапада 2019 г.Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору матэрыялаў для публікацыі.

 

Месца правядзення канферэнцыі –Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20).

Вярнуцца >>