У госці да старога Вяза У госці да старога Вяза

                                                                               У госці да старога Вяза

Стаіць той вяз на захадзе сонца, спагадліва пазірае на гарадскую мітусню, няньчыцца з дзецьмі і дарослымі, спрабуючы схаваць іх ад спякотнага сонейка ці непагоды... Хочацца прытуліцца да яго, папрасіць аб самым патаемным і з заміраннем сэрца пачуць, як велікадушна і ласкава зашуміць над галавой зялёнае лісце...

 Навакольнае асяроддзе вялікае і разнастайнае. Як дапамагчы дзіцяці разабрацца ў ім? Сфарміраваць, зыходзячы з яго ўзросту, уяўленне пра вечныя каштоўнасці ў гэтым свеце, гісторыі, дзе ёсць і мінулае, і будучае, і сучаснае? Гэтыя пытанні часта хвалююць бацькоў і педагогаў. Наша музейная праграма дапаможа малодшым школьнікам пазнаёміцца са старадаўняй гарадской архітэктурай Мінска. Гэтая сустрэча стане цікавай і займальнай з’явай у жыцці дзіцяці. Захапляючыя гульні, старадаўнія партрэты дапамогуць зрабіць першую “сустрэчу” са старым Вязам цікавай і незабыўнай!

Праграма адрасавана школьнікам малодшага ўзросту (1–4 класы), колькасць дзяцей у групе не больш за 10 чалавек. Заняткі праводзяцца не толькі ў сценах музея, але і на адкрытым паветры. Пачатак правядзення – 20 красавіка 2011 года. Спяшайцеся!

Адрас музея: вул. Інтэрнацыянальная, 33А

Даведкі па тэлефоне: 227–88–78