Культурна-дасугавая праграма ў “Доме Ваньковічаў” Культурна-дасугавая праграма ў “Доме Ваньковічаў”
“Свята ў гонар Вашага дня нараджэння”
Культурна-дасугавая праграма ў “Доме Ваньковічаў”
Калі хочацца “экслюзиВА”
Як зрабіць так, каб дзень нараджэння атрымаўся незвычайным, яркім, прыемным для імянінніка і яго гасцей і запомніўся ўсім як сапраўднае СВЯТА. Вядома, можна адзначыць гэтую падзею дома, можна выйсці з кампаніяй у рэстаран, а можна запрасіць гасцей… у музей, дзе прымуць імянінніка і яго гасцей з радасцю. Дрэс-код: святочны. Пры сабе мець цудоўны настрой. Як казалі ў даўнія часы: клопаты, праблемы, дрэнны настрой з галошамі пакіньце ў гардэробе. І калі ласка, не спазняйцеся, бо свецкі этыкет гэта не прымае!
«Дзень нараджэння ў музеі» – гэта своеасаблівая ўрачыстая казка, якая разгортваецца ў партрэтнай галерэі. Імяніннік і яго госці – у асяродку прынцэс і рыцараў, кардыналаў і каралёў, гучыць чароўная мелодыя старадаўняга клавесіна... але, што варта адзначыць, кожная праграма індывідуальная. У падрыхтоўчы перыяд вядучы імкнецца як мага больш даведацца пра імянінніка і яго гасцей. Бо ідэя свята – зносіны блізкіх людзей, калі будзе пачуты кожны, калі ёсць магчымасць аб’яднаць розныя пакаленні, убачыць адзін аднаго ў новым ракурсе і лепш зразумець. Шмат што, бясспрэчна, залежыць ад самаго імянінніка, ад настрою яго гасцей, яд яго захапленняў і пераваг.
Дарослыя імяніннікі святкуюць дзень нараджэння ў шляхецкім доме XIX стагоддзя. І невыпадкова, бо ўсё тут сведчыць пра вытанчаны густ: архітэктурнае аблічча дома, размяшчэнне пакояў і ўбранне іх. І прыём будзе адпаведны.
Гаспадыня, пані Міхаліна, разам з вамі пройдзе анфіладай пакояў, пакажа свой любімы раяль. Вы яшчэ цьмяна ўяўляеце вобраз свята, ці не так? Запасіцеся цярплівасцю! Зараз дом яе ажыве і напоўніцца весялосцю, музыкай, гульнямі. А што вока не ўбачыць – дапоўніць уяўленне... Такі дзень нараджэння – камернае свята для тых, хто хоча разарваць звыклую паўсядзённасць падзеяй. І гэта сапраўды атрымліваецца. Як расказваюць госці, удзельнікі праграм, дэталі мінулага свята, уражанні ад яго і эмацыянальны зарад жывуць яшчэ вельмі доўга.

Музей як інтэрактыўная пляцоўка ўжо даўно не навіна ў іншых краінах свету. У апошнія гады і ў беларусаў ёсць магчымасць убачыць знаёмыя музейныя залы ў новым ракурсе, ды і сябе ў іх.
Яшчэ адна культурна-дасугавая праграма музея «… В благословенный день, в блаженный мир любви!» першапачаткова задумвалася як праграма сямейная, адрасаваная людзям, якія знаходзяцца ў шлюбе. Так яна разглядаецца і зараз, хаця ўжо ёсць варыянт і для маладых. Часам у гэтым вясельным падарожжы бяруць удзел чатыры – пяць пакаленняў адной сям’і. Прыгожы інтэр’ер, прыгожы стыль, прыгожыя думкі – гэта прыносіць радасць і аб’ядноўвае. Арганізатары зробяць усё, каб нават падлетак, які прыйшоў у музей, напрыклад, на гадавіну шлюбу бацькоў і якога ніколі раней не цікавілі такога кшталту культурныя установы, мог сказаць, што гэта быў адзін з лепшых дзён у яго жыцці.
Падрыхтавана па матэрыялах публікацый Аксаны Аспішчавай
Пані Міхаліна запрашае Вас з сябрамі да сябе ў госці ў шляхецкі дом XIX стагоддзя. Усе сведчыць пра вытанчаны густ: архітэктурнае аблічча дома, размяшчэнне пакояў і ўбранне іх. Пані Міхаліна разам з вамі пройдзе анфіладай пакояў, пакажа свой любімы раяль.
Вы яшчэ цьмяна ўяўляеце вобраз свята, ці не так? Богам прашу, пачакайце, запасіцеся цярплівасцю! Зараз дом яе ажыве і напоўніцца весялосцю, музыкай, гульнямі. А што вока не ўбачыць дапоўніць –уяўленне...
Даведкі па тэл. 017 227 45 62










.jpg)











