Культурна-дасугавая праграма Культурна-дасугавая праграма

Культурна-дасугавая праграма

Дзень нараджэння ў музеі

(9-13 гадоў)

Падарыце дзіцяці казку – Дзень нараджэння ў музеі! Адкрыйце для сваёй сям’і храм мастацтва, дзе  пануюць велічныя карынфскія калоны. А сонца, быццам яснавяльможны маршал, кожную раніцу абыходзіць іх стройныя рады і папраўляе залатой рукой завіткі іх капітэляў. У партрэтнай галерэі вы правядзеце час у асяродку прынцэс і рыцараў, кардыналаў і каралёў. А старадаўні клавесін выканае чароўную мелодыю. Адкрыйце сваю душу казцы  – Дню нараджэння ў музеі!