Культурна-адукацыйная праграма Культурна-адукацыйная праграма
Культурна-адукацыйная праграма “У
цвета есть душа, готовая раскрыться” рэалізуецца
на экспазіцыі “Мастацтва Расіі XVIII – першай паловы XIX ст.” і адрасавана вучням сярэдняга школьнага ўзросту.
Галоўная мэта праекта – садзейнічаць фарміраванню ў дзяцей пачуццёва-эмацыянальнага
ўспрымання колеру і прадэманстраваць яго магчымасці як аднаго з галоўных
сродкаў выразнасці жывапісу.
Музейная прастора падчас занятку ператвараецца ў лабараторыю, дзе ўдзельнікі раскрываюць сакрэт нараджэння колеру са святла і, як старадаўнія алхімікі, змешваючы ў дакладнай прапорцыі фарбы, ствараюць сваё непаўторнае адценне. А сапраўдная палітра мастака “раскажа”, хто з’яўляецца яго галоўным памочнікам у ЖЫВАПІСАННІ.
Праходзячы па залах, у асяроддзі старадаўніх карцін неўзабаве мы пачуем урачысты голас Яго Вялікасці Чырвонага, які абвесціць, што сама імператрыца чакае нас у сваіх пакоях...










.jpg)






