Культурна-адукацыйная праграма Культурна-адукацыйная праграма
«Ни в каком городе вы не имеете этого постоянного чувства, что Великое, Прекрасное, Значительное – близко, под рукою, постоянно окружает вас и что, следовательно, вам во всякое время возможно войти в святилище».
І.С. Тургенеў
Культурна-адукацыйная праграма «В святилище, где дышит тень оливы» (вучымся глядзець карціну) рэалізуецца ў экспазіцыі філіяла Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь “Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX стагоддзя”. Яна адрасавана вучням сярэдняга школьнага ўзросту (5–7 класы). Галоўная мэта праекта – спрыяць фарміраванню ў дзяцей пачуццёва-эмацыянальнага ўспрымання жывапісу, вобразнага мыслення і ўяўленняў, эстэтычных перажыванняў ад сустрэчы з прыгожым, патрэбнасці ў творчасці і ў стварэнні – тых асноўных характарыстык цэласнага, гарманічнага чалавека, які мае ясныя каштоўнасныя арыенціры і адкрытую радасную пазіцыю ў адносінах да жыцця.
Увайсці ў вечны горад Рым, пагуляць па яго маляўнічых наваколлях, адчуць спёку распаленага паветра і пачуць выразную цішыню велічных храмаў – усё стане магчымым у нашым дзіўным вандраванні ў часе і прасторы. Пад чароўныя гукі флейты гэта падарожжа стане незабыўнай сустрэчай са старажытнымі філосафамі, вучонымі, музыкантамі, і нават сама багіня мудрасці Мінерва падорыць вам свой бясцэнны савет ...










.jpg)






