Фармiраванне творчага партрэта мастака Валенцiя Ваньковiча Фармiраванне творчага партрэта мастака Валенцiя Ваньковiча
Запрошаныя госцi сустракаюцца ў жывапiсным месцы ля Ратушы пад ценем таполяў, пасля чаго панi Мiхалiна запрашае iх здзейснiць iмправiзаваную прагулку ў экiпажы па Верхняму гораду, наведаць музычную гасцёўню, паслухаць жывую скрыпiчную музыку, а пасля правядзе анфiладай пакояў, каб пазнаёмiць з людзьмi, вобразы якiх знайшлi вечнае ўвасабленне ў творах Валенцiя Ваньковiча.
Мастацтва для творцы – гэта, перш за ўсё, вялiкая праца i адмаўленне ад задавальнення, славы, якiя аддаляюць ад галоўнай мэты: давесцi талент да дасканаласцi. Сапраўдны шлях мастака – гэта шлях навучання i памылак. Валенцiй Ваньковiч – чалавек, уся музыка жыцця якога неардынарная. I, напэўна, у беларускiм мастацтве першай паловы XIX стагоддзя мы не знойдзем фiгуры больш значнай. Яго пэндзлю належаць партрэты выдатных дзеячаў эпохi: Марыi Шыманоўскай, Аляксандра Пушкiна, Адама Мiцкевiча, скрыпача Караля Лiпiньскага.
Праграма дапамагае ўдзельнiкам раскрыць свой творчы талент, развiць вобразнае мысленне, глыбей пазнаёмiцца з гiсторыяй Беларусi i Францыi XIX стагоддзя, дакрануцца да найбольш трапяткiх момантаў жыцця вялiкага мастака.
Занятак адрасаваны старшакласнiкам i студэнтам i з’яўляецца завяршальным у цыкле камунiкатыуных музейных заняткаў па сядзiбнай культуры першай паловы XIX стагоддзя. Колькасць удзельнiкаў у групе – не больш за 10 чалавек!
Адрас музея: вул. Iнтэрнацыянальная, 33А.
Тэлефон для даведак: 227-88-78










.jpg)






