Вынікі конкурсу «Дызайн уваходнага білета-2016 у Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь»

У Мінску пры падтрымцы Замежнага ўнітарнага прадпрыемства «Брытыш-Амерыкан Табакка Трэйдынг Компані» у 11-ы раз прайшоў адкрыты публічны конкурс «Дызайн уваходнага білета-2016 у Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь».

Конкурс на дызайн уваходнага білета праводзіцца з 2005 года і стаў традыцыйным для музея. Дзякуючы гэтаму праекту любы таленавіты чалавек можа заявіць пра сябе, прадэманстраваць свой творчы стыль.

Уладальніка галоўнага прыза конкурсу вызначыла прафесійнае журы. У гэтым годзе пераможцай стала Наталля Чарнова, архітэктар з Мінска. За сваю творчую працу яна ўзнагароджана грашовай прэміяй, прадстаўленай генеральным партнёрам музея – Замежным унітарным прадпрыемствам «Брытыш-Амерыкан ТабаккаТрэйдынг Компані», у памеры 1 000 беларускіх рублёў. Таксама праект Наталлі быў узнагароджаны спецыяльным прызам ад генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Іванавічам Пракапцовым.

Традыцыйна магчымасць выказаць сваё меркаванне ў ацэнцы прадстаўленых конкурсных праектаў дызайну ўваходнага білета была прадастаўлена і наведвальнікам музея, якія маглі прагаласаваць за ўпадабаны ім праект білета на спецыяльнай выставе ў музеі. «Прыз глядацкіх сімпатый» атрымала Ганна Курылёнак, студэнтка Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. За сваю працу яна ўдастоена прэміі ў памеры 500 беларускіх рублёў.

У гэтым годзе для ўдзелу ў конкурсе «Дызайн уваходнага білета-2016 у Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь» было пададзена 153 конкурсныя работы ўваходнага білета ад 81 удзельніка.