Беларускае мастацтва XX ст.

Фонд сучаснага беларускага мастацтва складае каля 11тысяч твораў жывапісу, графікі, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ХІХ –пачатку ХХІ стагоддзяў –амаль палову ўсяго збору музея. У асноўным фарміраванне калекцыі адбывалася ўпасляваенныя гады, але ў яе ўваходзіць і дзесяткі твораў з даваенных мінскіх –Беларускага дзяржаўнага музея і Дзяржаўнай карціннай галерэі. Безумоўна, гэтыфонд, як і калекцыя сакральнага беларускага мастацтва, унікальныя, яныз'яўляюцца самымі поўнымі зборамі беларускага мастацтва ў свеце, дакументамінацыянальнай мастацка-выяўленчай інтэрпрэтацыі рэчаіснасці.

Калекцыя сучаснагабеларускага жывапісу ў цяперашні час ўключае больш за тры тысячы экспанатаўбольш 330 мастакоў. Сярод іх ёсць і некалькі твораў ХІХ ст. – гэта рэдкія длянашай краіны палотны Я. Дамеля, К. Русецкага, В. Сляндзінскага. Наступны перыяд(канец ХІХ – пачатак ХХ ст.) прадстаўлены карцінамі Л. Альпяровіча, Ю.Пэна, Я. Кругера, З. Ленскага. Прычым, творчасць першых рэпрэзентавана досыцьпоўна, каб судзіць аб эволюцыі гэтых мастакоў і – шырэй – аб шэрагу аспектаўмастацтва таго часу.

Жывапіс 1920-х–1930-хгадоў, як і дарэвалюцыйнай пары, прадстаўлены больш або меней фрагментарна ўсілу катастрафічных падзей першай паловы ХХ ст., нішчыўшых не толькі людзей,але і феномены культуры. І тым не менш,музей валодае калекцыяй найцікавых унікальных твораў – сведчанняў як мастацтва,так і гісторыі. Гэта палотны М. Філіповіча і М. Станюты, М. Куніна і М.Сляпяна, Ул. Кудрэвіча і І. Мільчына, Г. Дакальскай і А. Галубкінай, М. Сеўрукаі П. Сергіевіча, Н. Воранава і А. Мазалёва, Я. Ціхановіча і М. Аксельрода, А.Шаўчэнкі і А. Касцялянскага. Дыяпазон – ад невялічкіх эцюдаў М. Тарасікава даманументальна-дэкаратыўных пано І. Ахрэмчыка, В. Волкава, А. Дэблера, якіякалісьці знаходзіліся на Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўцы ў Маскве; адфантастычна-касмічных кампазіцый І. Драздовіча да буйнамаштабных палотнаўсацыялістычнага рэалізму М. Пашкевіча і М. Манасзона.

Але, натуральна, найболей поўна прадстаўлены ў музеі беларускі жывапіс другойпаловы ХХ ст. Характар збору дазваляе гаварыць аб манаграфічнасці калекцыйбуйнейшых беларускіх мастакоў 1950-х—1980-х гг. Найболей вычарпальнапрадстаўлена мастацтва І. Ахрэмчыка, В. Волкава, В. Цвіркі, Н. Воранава, Я.Зайцава, М. Данцыга, А. Гугеля, Р. Кудрэвіч, В. Жолтак, А. Шыбнёва, В.Грамыкі, У. Стэльмашонка, Г. Вашчанкі, П.Масленікава, А. Кішчанкі, Я.Раздзялоўскай, А. Бархаткова, М. Залознага, А. Малішэўскага, Л. Шчамялёва ісамага вядомага беларускага мастака, акадэміка, Героя Беларусі – М. Савіцкага.Значнае месца займаюць творы жывапісцаў, якія сфарміраваліся на мяжы1960-х–1970-х гадоў: І. Басава, З. Літвінавай, В. Сумарава, Б. Казакова, С.Катковой, А. Марачкіна, М. Рагалевіча; таксама мастакоў, якія прыйшлі ўмастацтва ў 1970-я–1980-я гады: М. Бушчыка, А. Кузняцова, М. Селешчука, Г.Скрыпнічэнкі, У. Тоўсціка, В. Альшэўскага, А. Ксяндзова, У. Кожуха, В.Маркаўца, Ф. Янушкевіча і іншых.

Уапошнія гады калекцыя не магла расці з ранейшай інтэнсіўнасцю, але усё жяна ўзбагацілася працамі, хоць і адзінкавымі, новага пакалення мастакоў – І.Кашкурэвіча, Н. Залозной, І. Цішына, А. Задорына, А. Грышкевіча, С.Рымашэўскага, І. Бархаткова, В. Шкарубы і іншых.

У фондах музея знаходзіцца больш за дзве тысячы твораў тыражнай і каля пяцітысяч арыгінальнай графікі ХХ ст.

Значную цікавасць у раздзеле графікі канца ХIХ – першай трэці ХХ ст. уяўляюцьработы Л. Альпяровіча, Ю. Пэна, Я. Кругера, Я. Драздовіча, А. Бразера, К.Гедды, С. Каўроўскага, М. Сеўрука, П. Сяргеевіча, В. Волкава, П. Гуткоўскага,Г. Змудзінскага, як выхаванцаў пецербургскай, адэскай, віленскай, маскоўскай, парыжскай,віцебскай, варшаўскай мастацкіх школ. 1920-я гады прадстаўлены кампазіцыямі іпартрэтамі А. Ахола-Вало, М. Аксельрода, А. Астаповіча, З. Гарбаўца, М.Манасзона, экслібрысамі П. Гуткоўскага, Я. Мініна, С. Юдовіна, ілюстрацыямі М.Філіповіча. 1930-я гады – творчасцю А. Тычыны,Б. Малкіна, Н. Пашкевіча, І. Гембіцкага. У нашым зборы ёсць працы першыхвыпускнікоў графічнага аддзялення Віцебскага мастацкага тэхнікума.

ПерыядВялікай Айчыннай вайны ўключае больш двухсот твораў, у якіх можна прасачыць храналогіютэмы, пачынаючы ад уцёкаў з родных мясцін і заканчваючы надпісамі на рэйхстагу.Гэта аркушы С. Андруховіча, Г. Бржазоўскага, Д. Геніна, І. Давідовіча, М.Жытніцкага, Ф. Дарашэвіча, А. Кроля, Я Зайцава, Л. Лейтмана, М. Тарасікава, С.Раманава, Б. Звінагродскага, С. Каткова, Л. Рана.

Вялікуюцікавасць уяўляюць творы другой паловы ХХ ст. – партрэты Л. Рана, А. Зайцава,С. Геруса, ілюстрацыі В. Савіча і М. Селешчука, акварэлі Г. Паплаўскага,Ф. Гумена, В. Паўлаўца, Л. Марчанкі, Г. Шутава, М. Аўчыннікава. Даволі значнуючастку фонду складаюць ілюстрацыі да беларускіх выданняў У. і Я. Ціхановічаў,сатырычнай графікі Л. Чурко, А. Чуркіна, М. Лісоўскага, плакаты М. Бельскага,Я. Тараса, Т. Ігнаценкі, Л. Караля, П. Калініна, Л. Замаха, М. Стомы, У. Крукоўскагаі інш. У складзе фонду не толькі творы графікаў, але і жывапісцаў іскульптараў. Ён папаўняўся малюнкамі і акварэлямі М. Гусева, У. Волкава, У.Стэльмашонка, М. Раманюка, Я. Раздзялоўскай, З. Літвінавай, У. Цвірко, У.Сахненкі, У. Хмызнікава, Л. Шчамялёва, Г. Ціхановіча, Г. Буралкіна.

Упасляваенныя гады высокага мастацкага узроўня дасягае тыражная графіка: у 1953годзе пачынае працаваць эстампная майстэрня ў тэатральна-мастацкім інстытуце.Фонды НММ РБ захоўваюць дыпломныя працы выпускнікоў графічнага аддзялення 1959–1966 гадоў: Л. Асецкага, Г. Лойкі,Г. Дзянісава, І. Немагая, І. Раманоўскага, У. Ткачука, К. Ціханава, Р.Віткоўскага, Ф. Выхадцава, Ю. Тышкевіча, П. Лысенкі, У. Ягорава, У. Кандэра, Э.Агуновіча. У 1970–1980-х гг. на ўсесаюзных і міжнародных выстаўках кнігіатрымала высокую адзнаку творчасць народных мастакоў Беларусі А. Кашкурэвіча,Г. Паплаўскага, В. Шаранговіча, заслужаных дзеячаў мастацтваў Беларусі А.Паслядовіч, Н. Паплаўскай, С. Волкава, мастакоў М. і У. Басалыгаў, Ю. і А.Зайцавых, работы якіх прадстаўлены ў калекцыі музея. Сярод найболей буйных іпрызнаных твораў беларускай тыражнай графікі ХХ ст. у нашым зборы можна назвацьтакія, як серыя "Горад і людзі", ілюстрацыі да "Фауста" І. Гётэ А. Кашкурэвіча,серыі "Льны Браслаўшчыны" Г. Паплаўскага, "Помнікі дойлідства Беларусі" У.Басалыгі, "Памяці вогненных вёсак" В. Шаранговіча, "Квадрат Чарнобыля" Л.Асецкага, нацюрморты А. Паслядовіч, ілюстрацыі У. Заборава да "Пакорлівай" Ф.Дастаеўскага, "Ружанскія паданні" А. Лось, "Брэсцкая крэпасць-герой" П.Дурчына, "Бларускія прыказкі" Я. Бусла, афорты 1990-х гадоў У. Баранава, У.Вішнеўскага, М. Барздыкі, Л. Журавовіч.

Фонд беларускай скульптуры адносна невялікі ў параўнанні з іншымібеларускімі калекцыямі. На сённяшні дзень ён налічвае больш 680 экспанатаў.Фарміраванне фонду пачалося ў 1939 годзе і свайго росквіту дасягнула ў 1970-ягады. Храналагічныя межы фонду ўкладваюцца ў стагоддзе. Самы ранні твор –гіпсавы медаль М. Керзіна "Урадлівасць" 1913–1914 гг. Агульны характар іасаблівасць фонду – гэта тое, што калекцыя на 80% складаецца з твораў1950-х–1980-х гг.

Калекцыя беларускай скульптуры прадстаўлена 112 аўтарамі. Гэта восемпакаленняў мастакоў-скульптараў. Найстарэйшыя з іх – М. Керзін, Я. Драздовіч,А. Бразер, А. Грубэ, М. Айзенштадт. Іх творы з'яўляюцца зараз унікальныміэкспанатамі нашага музея.

Аснову калекцыі складае творчасць сямі класікаў беларускай скульптуры, якіянайболей поўна прадстаўлены ў нашым зборы: А. Бембеля, З. Азгура, А. Глебава,С. Селіханава, С. Вакара, Г. Мурамцава, А. Анікейчыка. Творы пералічаныхмастакоў, разнастайныя па часе стварэння, тэмам, вобразам, жанрам, даюцьмагчымасць прасачыць эвалюцыю іх творчасці.

У калекцыі прадстаўлены і іншыя скульптары, якія належаць да розныхпакаленняў і розных мастацкіх напрамкаў у гісторыі беларускага разьбярства: А.Заспіцкі, М. Кандрацьеў, Л. Гумілеўскі, І. Міско, М. Якавенка, В. Грос, У.Лятун, А. Шатэрнік, Л. Давідзенка, У. Слабодчыкаў, С. Гарбунова, А. Бачкароў,Э. Астаф'еў, А. Фінскі, А. Мятліцкі і іншыя. Творчасць гэтых мастакоў усукупнасці з іншымі складае карціну змен і тэндэнцый у мастацтве другой паловыХХ стагоддзя.

У апошні час у нашай калекцыі з'явіліся творы мастакоў пакалення 1990-хгадоў – В. Янушкевіча, С. Гумілеўскага, А. Варвашэні, К. Селіханава.

Фонд дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі складаецца з двухраздзелаў: прамысловага і традыцыйнага мастацтва. Фонд пачаў стварацца ў канцы1940-х гадоў і адлюстраваў складаныя працэсы фарміравання нацыянальнай школыдэкаратыўна-прыкладной творчасці.

Зараз збор прамысловага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ўключае каля 900твораў ХХ ст., разнастайных па матэрыялам і тэхнікам.

Найболей значны раздзел збору – калекцыя дэкаратыўнага шкла, у якуюўваходзіць 366 прац мастакоў і майстроў двух старэйшых заводаў мастацкага шкла– "Нёман" (г/п Бярозаўка, Лідскі р-н, Гродзенская вобл.) і хрустальнага заводаімя Ф.Э. Дзяржынскага (г. Барысаў, Мінская вобл.). Сярод гэтых твораў ёсцьнекалькі ўзораў вырабаў канца 1930-х – 1950-х гг.: вазы, талеркі, блюда.Вялікая частка калекцыі ўяўляе мастацтва эксперыментальна-творчых лабараторый,якія адкрыліся на шкляных прадпрыемствах у пачатку 1960-х гг.

Найбольш паслядоўна ў зборы адлюстравана творчасць некалькіх пакаленняўмастакоў завода "Нёман". Фарміраванне непаўторнага стылю "нёманскага" шклазвязана з імёнамі У.С. Мурахвера, Л.М. Мягковай, В.Г. Дзівінскай, У.П. Жохава,С.Я. Раўдвеэ, К.А. Вакс, Т.І. Малышавай, В.Ю. Сазыкінай, А.А. Анішчыка, М.Ю.Пюке, Г.М. Сідарэвіч, У.Д. Самахвалава.

Высокай дэкаратыўнай культурай, тэхнічным майстэрствам адрозніваюцца творымастакоў Барысаўскага шклозавода – А.І. Абрамавай, Г.А. Ісаевіч, У.Ф.Пракоф'ева, П.С. Арцёмава, Т.А. Арцёмавай, Р.П. Клімковіч.

З 1960-х гадоў, з пачатку адраджэння мастацтва гладкага дыванаткацтва, умузее фарміруецца калекцыя беларускай шпалеры. Гэты від прыкладной творчасці унекаторых выданнях памылкова названы габеленам. Калекцыя шпалер невялікая папамерах. Яна ўключае ўсяго 50 твораў 1960–1990-х гадоў. Майстры беларускайшпалеры большую частку работ выконвалі для грамадскіх інтэр'ераў. Станковыя творы А.П. Бельцюковай, А.М. Кішчанка, В.В. Грыдзінай, Н.В.Сухаверхавай, Л.І. Пятруль, А.А. Юзеевай, В.С. Крывашэевай, Л.Л. Путэйка, Т.Л.Хацановіч-Дарбінян, А.І. Непачаловіч, Г.М. Сіверцавай, Т.А. і Ю.В.Рудэнка, Л.М. Густавай адзначаны стылістычнай разнастайнасцю, багаццем івыразнасцю вобразнага рашэння.

Новай з'явай у мастацкім жыцці Беларусі ХХ ст. стала зараджэнне вытворчасцімастацкага фарфору. У зборы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва прадстаўленытворы мастакоў Мінскага фарфоравага завода 1960–1990-х гг. У творчасці В.Г.Гаўрылава, Л.Я. Багданава, В.А. Леантовіча, А.В. Ліцвіненкі, А.Я. Федусяаб'яднаны традыцыі класічнай спадчыны, народнай культуры, дослед сучаснагакерамічнага мастацтва. Фарміраванне ўласнай творчай канцэпцыі, пошукі новагастылю фарфору адлюстраваны ў творах мастакоў Добрушскага фарфоравага заводаМ.А. Гатальскага, У.У. і Л.Н. Кавальчукоў.

Невялікая па колькасці экспанатаў і калекцыя беларускай керамікі другойпаловы ХХ ст. 130 твораў 1960–1990-х гг. дазваляюць прасачыць развіццё толькіасобных напрамкаў у гэтым відзе мастацтва.

У калекцыі традыцыйнага мастацтва Беларусі прадстаўлены старэйшыя відынародных рамёстваў: ткацтва, кераміка, саломапляценне, драўляная разьбярства.Большая частка калекцыі экспануецца ў пастаяннай экспазіцыі Музея беларускаганароднага мастацтва (в. Раўбічы).яннай экспазіцыі Музея беларускага народнага мастацтва (в. Раўбічы).