Беларускае мастацтва XIX ст.

ПАВАЖАНЫЯ НАВЕДВАЛЬНІКІ!

Мастацтва Беларусі ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя адлюстравана ў асноўнай экспазіцыі Нацыянальнага мастацкага музея РэспублікіБеларусь і ў яго філіялах – "Музей Ваньковічаў. Культура і мастацтва першайпаловы ХІХ стагоддзя" ў Мінску і "Музей Вітольда Бялыніцкага-Бірулі" ўМагілёве. Невялікі (каля 500 твораў) склад дадзенага раздзелаабумоўлены тым, што ў выніку другой сусветнай вайны большасць твораў мастацкайспадчыны Беларусі, калекцыі многіх музеяў загінулі. Творы мастакоў ХІХстагоддзя рупліва збіраліся музеем як шляхам паступлення вернутых з Германіібеларускіх даваенных збораў, так і шляхам закупак з прыватных калекцый Масквы,Пецярбурга і іншых гарадоў Расіі.

Спецыфіка фарміравання гэтайкалекцыі музея ў многім абумоўлена гістарычнымі абставінамі развіцця мастацкайкультуры Беларусі ў ХІХ стагоддзі.

Далучаная ў канцы XVIII стагоддзя ўвыніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай да Расійскай імперыі, Беларусь сталаўскраінай вялізнай дзяржавы, дзе прыгняталіся любыя праявы нацыянальныхкультурна-асветніцкіх рухаў. У 1840 годзе, як вынік паражэння вызваленчагапаўстання 1831 года, было забаронена нават ужыванне назвы Беларусь. Яна сталаафіцыйна іменавацца "Паўночна-Заходнім краем".

У 1831 годзе быў закрыты Віленскіуніверсітэт – галоўны цэнтр мастацкай адукацыі і для Беларусі і для Літвы, былазабаронена магчымасць атрымання мастацкай адукацыі за межамі Расійскай імперыі.Адзіным месцам, дзе маглі набыць прафесійную падрыхтоўку мастакі – ураджэнцыБеларусі, – сталі мастацкія ўстановы Пецярбурга і Масквы.

Менавіта з гэтых прычын спадчынамастакоў ХІХ стагоддзя – ураджэнцаў Беларусі – уключаецца ў кантэкст мастацкайгісторыі Расіі, Польшчы, Літвы, вялікія калекцыі іх твораў ёсць у зборах нацыянальныхмузеяў у Варшаве і Кракаве, Літоўскага мастацкага музея ў Вільнюсе,Траццякоўскай галерэі ў Маскве. Тым не менш, творы мастацтва Беларусі ХІХ –пачатку ХХ стагоддзя ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь даюцьмагчымасць даволі грунтоўна паказаць непарыўнасць гістарычнага развіццямастацтва краіны, пазначыць у постаці многіх выдатных прадстаўнікоў жывапісу іграфікі Беларусі дадзенага стагоддзя.

У філіяле музея "Дом Ваньковічаў" напастаяннай выстаўцы сядзібных партрэтаў дэманструюцца дваццаць твораў,выкананых у асноўным невядомымі мастакамі ў канцы XVIII – першай палове ХІХстагоддзя. Яны захавалі многія прыкметы традыцыйнага "сармацкага партрэта"папярэдніх стагоддзяў – адлюстраванні гербаў, разгорнутых тлумачальныхнадпісаў. Ёсць сярод сядзібных партрэтаў творы мяжы XVIII – першай паловы ХІХстагоддзя, аўтары якіх вядомы, гэта – Канстанцін Александровіч і Юзаф Пешка,Марцін Яблонскі і Клеменс Івашкевіч.

На жаль, няма ў зборы музея твораўВаленція Ваньковіча, мастака першай паловы ХІХ стагоддзя, які нарадзіўся ізначную частку свайго жыцця правёў у Мінску. У доме, дзе некалі жыў братмастака і дзе вельмі часта бываў сам ВаленційВаньковіч, дэманструюцца ў пастаяннай экспазіцыі творы мастакоў – сучаснікаўВаленція Ваньковіча. Ян Рустэм, які займаў пасаду кіраўніка кафедры жывапісуВіленскага універсітэта пасля яе заснавальніка ФранцішкаСмуглевіча, прадстаўлены тут "Партрэтам Станіслава Манюшкі". Выхаванцы гэтайкафедры, сярод якіх быў і Ваньковіч – Ян Дамель і Кануцій Русецкі, –маюць уэкспазіцыі таксама па адным творы.

Мастацтва Беларусі першай паловы –сярэдзіны ХІХ стагоддзя выразна характарызуюць мастакоў Беларусі, якія шматпрацавалі ў Расіі – Іосіф Аляшкевіч і Сяргей Заранка. Трыпартрэтныя творы Аляшкевіча і два – Заранкі з'яўляюцца аздобай музейнай экспазіцыі.

Асаблівую каштоўнасць у зборы музея,прысвечаным мастацтву Беларусі XIX стагоддзя, уяўляюць дваццаць пяць жывапісныхпалоцен Івана Хруцкага, якія дэманструюць усе перыяды яго творчага шляху,разнастайнасць яго мастацкіх інтарэсаў: не толькі нацюрморты, якія асаблівапраславілі імя мастака, але і партрэты, партрэты ў інтэр'еры, жанравыя сцэны.Большую частку свайго жыцця Іван Хруцкі правёў у сваім маёнтку Захарнічы падПолацкам, дзе з вялікім стараннем і замілаванасцю пісаў свае знакамітыянацюрморты з кветкамі і садавінай, партрэты сваіх дзяцей і блізкіх людзей.

Да другой паловы ХІХ стагоддзя ўгісторыі мастацтва Беларусі з нашага музейнага збору належаць імёны такіх мастакоў, як НікадзімСільвановіч, чыё невялікае палатно "Салдат з хлопчыкам" сугучна праграмнымпошукам школы Венецыянава, Іпаліт Гараўскі, чыё палатно "Ля крыжа. Смерцьпаўстанца" з'яўляецца мастакоўскім праяўленнем грамадзянскай пазіцыі, водгукамна трагічны вынік вызваленчага паўстання, Тадэвуш Гарэцкі і АпалінарыйГараўскі.

Мяжу ХІХ–ХХ стагоддзяў адлюстроваюцьтвор Фердынанда Рушчыца "Ля касцёла", пейзажныя творы і нацюрморты СтаніславаЖукоўскага і вытанчана-паэтычныя пейзажы Вітольда Бялыніцкага-Бірулі.

Жукоўскаму ўласцівы зварот да тэмысядзібнага інтэр'ера і сядзібнага пейзажа. У "Настурках" (1915) інтэр'ернапісаны гучным інтэнсіўным колерам. У прыгажосці камода з чырвонага дрэва,вогненных настурках, рэальных і адбітых у люстэрку, – рамантычнае ўспрыманнемастаком духу старой сядзібы.

Бялыніцкі-Біруля – майстар лірычнагапейзажа. Калекцыя яго прац у музеі вялікая (460 твораў), яна адлюстроўвае ўсеэтапы творчасці пейзажыста. Улюбёны матыў яго пейзажаў – вясновае абуджэннепрыроды. Гэты сюжэт мастак вар'іраваў шматразова, прасочваючыўсе стадыі абнаўлення прыроды вясной.

Мастацтва Беларусі першай паловы – сярэдзіны ХІХ стагоддзя выразна характарызуюць мастакоў Беларусі, якія шмат працавалі ў Расіі – Іосіф Аляшкевіч і Сяргей Заранка. Тры партрэтныя творы Аляшкевіча і два – Заранкі з’яўляюцца аздобай музейнай экспазіцыі.

Асаблівую каштоўнасць у зборы музея, прысвечаным мастацтву Беларусі XIX стагоддзя, уяўляюць дваццаць пяць жывапісных палоцен Івана Хруцкага, якія дэманструюць усе перыяды яго творчага шляху, разнастайнасць яго мастацкіх інтарэсаў: не толькі нацюрморты, якія асабліва праславілі імя мастака, але і партрэты, партрэты ў інтэр’еры, жанравыя сцэны. Большую частку свайго жыцця Іван Хруцкі правёў у сваім маёнтку Захарнічы пад Полацкам, дзе з вялікім стараннем і замілаванасцю пісаў свае знакамітыя нацюрморты з кветкамі і садавінай, партрэты сваіх дзяцей і блізкіх людзей.

Да другой паловы ХІХ стагоддзя ў гісторыі мастацтва Беларусі з нашага музейнага збору належаць імёны такіх мастакоў, як Нікадзім Сільвановіч, чыё невялікае палатно “Салдат з хлопчыкам” сугучна праграмным пошукам школы Венецыянава, Іпаліт Гараўскі, чыё палатно “Ля крыжа. Смерць паўстанца“ з’яўляецца мастакоўскім праяўленнем грамадзянскай пазіцыі, водгукам на трагічны вынік вызваленчага паўстання, Тадэвуш Гарэцкі і Апалінарый Гараўскі.

Мяжу ХІХ–ХХ стагоддзяў адлюстроваюць твор Фердынанда Рушчыца “Ля касцёла”, пейзажныя творы і нацюрморты Станіслава Жукоўскага і вытанчана-паэтычныя пейзажы Вітольда Бялыніцкага-Бірулі.

Жукоўскаму ўласцівы зварот да тэмы сядзібнага інтэр’ера і сядзібнага пейзажа. У “Настурках” (1915) інтэр’ер напісаны гучным інтэнсіўным колерам. У прыгажосці камода з чырвонага дрэва, вогненных настурках, рэальных і адбітых у люстэрку, – рамантычнае ўспрыманне мастаком духу старой сядзібы.

Бялыніцкі-Біруля – майстар лірычнага пейзажа. Калекцыя яго прац у музеі вялікая (460 твораў), яна адлюстроўвае ўсе этапы творчасці пейзажыста. Улюбёны матыў яго пейзажаў – вясновае абуджэнне прыроды. Гэты сюжэт мастак вар’іраваў шматразова, прасочваючы ўсе стадыі абнаўлення прыроды вясной.