Дзіцячыя студыі Дзіцячыя студыі
Народная мастацка-адукацыйная студыя “У госці да Цюбіка”
З 1991 года ў Нацыянальным мастацкім музеі працуе народная мастацка-адукацыйная
студыя “У госці да Цюбіка”.
Прыём дашкольнікаў у студыю адбываецца ў пачатку верасня па субяседаванні.
Праграма заняткаў уключае як наведванне дзецьмі музея 1–2 гадоў, так і 10–11
гадоў.
Мэта стварэння студыі: выхаванне эстэтычна развітага члена грамадства,
здольнага ўспрымаць прыгожае, які можа адстойваць сваю думку, які любіць сваю
родную зямлю і яе культуру.
Задачы студыі:
• Навучыць дзяцей, якія прыходзяць у музей на заняткі, глядзець, слухаць,
адчуваць і выказваць свае пачуцці словамі.
• Выхоўваць любоў да музея і цікавасць да музейнага экспаната, культуру
паводзін у музейнай прасторы.
• Пазнаёміць дзяцей са светам мастацтва.
• Вучыць дзяцей выказваць свае пачуцці на паперы.
• Стварыць калектыў аднадумцаў.
Дзяцей сустракаюць пальчаткавыя лялькі Цюбік і Нязнайка, персанажы казкі М.
Носава “Прыгоды Нязнайкі і яго сяброў”. Цюбік, умудроны вопытам мастак,
знаёміць дзяцей з цудоўным светам мастацтва. Нязнайка, свавольны і
непаслухмяны, задае каверзныя пытанні, актывізуючы ўвагу дзяцей і правакуючы іх
на актыўнасць.
Навошта бацькі прыводзяць у музей малышоў, што яны чакаюць ад музейнага
педагога, які жадае дапамагчы ім арыентавацца ў свеце музейных каштоўнасцей і ў
свеце прыгожага ўвогуле? Гэтыя пытанні мы ставім перад бацькамі на першых занятках.
Па выніках такога апытвання можна сцвярджаць, што бацькі жадаюць, каб дзеці не
толькі атрымалі веды, навучыліся маляваць, але і ўмелі слухаць, думаць,
выражаць свае думкі словамі, упэўнена адчуваць сябе ў любым калектыве, бачылі
прыгажосць навакольнага асяроддзя, паважалі культурныя каштоўнасці.
Штотыднёва ў музей прыходзяць дашкольнікі з бацькамі, каб пагутарыць пра
мастацтва ў залах музея, на выстаўках, у лекцыйных залах. Яны вучацца ўважліва
глядзець творы мастацтва, слухаць педагога, разумець думкі мастака, фармуляваць
свае пачуцці словамі, а затым выражаць свае ўражанні на паперы ў сваім уласным
малюнку. З часам наведванне музея робіцца для дзіцяці патрэбнасцю, дзеці
беражліва ставяцца да экспанатаў музея і да працы яго супрацоўнікаў.
Падчас наведвання музея дзеці знаёмяцца з мовай выяўленчага мастацтва, з міфамі
і паданнямі народаў свету, з бібілейскімі сюжэтамі, гісторыяй і геаграфіяй для
таго, каб лепш зразумець творы мастацтва. Дзеці вывучаюць біяграфіі мастакоў і
іх творчасць, наведваюць майстэрні. Тэмы, распрацаваныя на занятках, з кожным
годам ускладняюцца і паглыбляюцца. Пачынаецца вывучэнне гісторыі мастацтва.
Далучэнне да мастацтва немагчыма без эстэтычнага засваення свету, таму
праводзяцца сінтэтычныя заняткі, якія аб’ядноўваюць музыку і жывапіс, музыку і
рух, музыку і паэзію, жывапіс і паэзію. Для малышоў праводзяцца канцэрты, на
якіх яны абмяркоўваюць характар музыкі, а затым малююць музыку альбо герояў
музычных твораў.
У музеі дзеці разглядаюць творы мастацтва на асноўнай экспазіцыі, выбіраюць
тое, што ім спадабалася больш за ўсё, спрабуюць сфармуляваць свае адчуванні
словамі, а затым непасрэдна ў зале малююць яго. Свае эмоцыі яны перадаюць у
малюнаку, і ён ім становіцца бліжэйшым і больш дарагім, чым крыніца натхнення.
Затым сярод мноства твораў яны вылучаюць і запамінаюць менавіта тыя, якія яны
малявалі, доўга разглядалі.
Папярэдняя размова дапамагае ім сфармуляваць свае адчуванні словамі, і ім
лягчэй выражаць іх на паперы. Маляванне для маленькага дзіцяці з’яўляецца
найбольш даступным спосабам перадаваць свае пачуцці. Успрыманне мастацтва і
ўласная творчасць дзіцяці непарыўныя. Яго работа адыгрывае велізарную ролю ў
замацаванні адчуванняў, атрыманых ад убачанага.
Паездкі па Беларусі і за мяжу даюць магчымасць пашырыць уяўленні дзяцей пра
архітэктурныя помнікі і пазнаёміць са скарбамі іншых музеяў. Падарожжы
стымулююць пазнанне свету, убачанага і яшчэ не спазнанага. Яны даюць магчымасць
сутыкнуцца з гісторыяй, пабываць у тых месцах, дзе жылі знакамітыя людзі,
дакрануцца ў літаральным сэнсе да пабудоў, узведзеных шмат стагоддзяў назад.
Такія паездкі робяць калектыў студыі яшчэ больш дружным, завязваюцца новыя
кантакты, агульныя інтарэсы аб’ядноўваюць і дзяцей і бацькоў. Фарміруецца
калектыў аднадумцаў, якім цікава разам глядзець творы мастацтва, пераадольваючы
стомленасць, непазбежную ў доўгім і насычаным падзеямі падарожжы.
Касцюміраваныя святы і спектаклі, у якіх дзеці прымаюць удзел, служаць сродкам
“пагружэння” дзіцяці ў вывучаемую эпоху і
даюць выйсце іх творчым магчымасцям.
Першае свята, што чакае дзіця, якое наведвае студыю, – навагодні касцюміраванны
баль. Дзеці аказваюцца ў звычных для яго абставінах у новай якасці – казачнага
героя. Яны па-новаму засвойваюць музейную прастору, іншымі вачамі глядзяць на
знаёмыя творы мастацтва і ацэньваюць сябе з боку.
Займаючыся ў студыі некалькі гадоў, дзеці знаёмяцца не толькі з выяўленчым
мастацтвам, але і з літаратурай разглядаемага перыяду. Касцюміраваныя святы
з’яўляюцца своеасаблівым падвядзеннем вынікаў гэтых заняткаў. Выбраўшы героя,
дзіця разам з бацькамі і педагогам спраўляе сабе касцюм адпаведнай эпохі, а
педагог падбірае літаратурны тэкст ад першай асобы. Граючы ролю, дзіця нібы
пераносіцца ў іншую эпоху. Даволі часта карнавалы звязаны з выстаўкамі ў музеі.
Вынікамі іх творчай дзейнасці з’яўляюцца перыядычныя выстаўкі ў холе музея.
Адкрыццё выстаўкі – асаблівае свята для дзяцей. Незалежна ад таго, займаецца
дзіця першы год ці некалькі, ён усе роўна ўбачыць на выстаўцы свой твор. На
цырымоніі адкрыцця гучаць віншаванні, выступаюць музыканты, уручаюцца падарункі
і пасведчанні юнага мастацтвазнаўцы дзецям пасля трох гадоў заняткаў.
Праводзіцца штогадовае анкетаванне дзяцей і бацькоў, якія наведываюць студыю.
Гэта дае магчымасць сцвярджаць, што дзеці-студыйцы іншымі вачыма глядзяць на
свет, у іх устойлівая цікавасць да музея, мастацтва ўвогуле, літаратуры,
музыкі, гісторыі, археалогіі. Музей становіцца для іх другім домам, яны ўсюды
гавораць: “Мой музей!”
Кіраўнік студыі – Брыгадная Вольга Ягенаўна.
Кантактны тэл. 227 71 63.












.jpg)






