Кошт паслуг Кошт паслуг

Працоўны час і кошт паслуг
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь знаходзіцца ў самым цэнтры г. Мінска, на вул. Леніна, 20 (праезд да станцыі метро “Кастрычніцкая/Купалаўская”).

Музей працуе: з 11.00 да 19.00

Каса працуе: з 11.00 да 18.30

Уваход для наведвальнікаў: з 11.00 да 18.30

Выхадны дзень: аўторак

 

Кошт уваходнага білета:

Для навучэнцаў - 5 000 руб.

Для студэнтаў - 8 000 руб.

Для дарослых і студэнтаў-завочнікаў - 20 000 руб.
Уваходны квіток з аматарскай фотаздымкай экспазіцый (без успышкі), уключаючы здымку на мабільны тэлефон для навучэнцаў - 10 000 руб.
Уваходны квіток з аматарскай фотаздымкай экспазіцый (без успышкі), уключаючы здымку на мабільны тэлефон для дарослых і студэнтаў-завочнікаў - 30 000 руб.
Уваходны квіток з відэаздымкай экспазіцый для навучэнцаў - 49 000 руб.
Уваходны квіток з відэаздымкай экспазіцый для дарослых і студэнтаў-завочнікаў - 71 000 руб.

"Мастацтва рэстаўрацыі" (толькі па серадах) - 50 000 руб.

  • Вясельная фотасесія - 300 000 руб.
  • Фотасесія для партфоліо - 300 000 руб.

Прададзеныя білеты вяртанню не падлягаюць.

Бясплатны ўваход на пастаянную экспазіцыю і выстаўкі з фондаў музея – апошняя серада кожнага месяца.

Бясплатны ўваход у музей:

·удзельнікам і інвалідам Вялікай Айчыннай вайны, воінам-інтэрнацыяналістам;

· воінам тэрміновай службы;

· інвалідам І і ІІ груп;

· дзецям дашкольнага ўзросту, дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без бацькоўскай апекі, выхаванцам дзіцячых дамоў і школ-інтэрнатаў;

· сябрам Саюза мастакоў Беларусі, супрацоўнікам усіх музеяў, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні Міністэрства культуры РБ.

У музеі заўсёды дзейнічае пастаянная экспазіцыя, якая знаёміць наведвальнікаў з калекцыямі беларускага мастацтва XII–XX стст., замежнага мастацтва XVI – пач. XX ст., рускага мастацтва XVIII – перш. пал. XX ст., мастацтва краін Усходу XV–XX стст.

Акрамя пастаяннай экспазіцыі, у музеі працуюць часовыя выстаўкі, аб якіх можна даведацца ў раздзеле “Выстаўкі” ці пазваніўшы па тэл. 327-71-63.

Заказ экскурсій і лекцый робіцца загадзя (за два–тры тыдні) па тэл. 327-71-63.

Кошт экскурсійнага і лекцыйнага абслугоўвання на групу (5 - 25 чал.):

· для навучэнцаў (школьнікаў, студэнтаў ПТВ, тэхнікумаў і ВНУ) 25 000 руб.

· для дарослых і студэнтаў-завочнікаў 50 000 руб.