Выстава батанічнага тэкстылю Кацярыны Кабанавай «Трава» ў музеі «Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX стагоддзя»
23.11 - 07.01.2019

23 лістапада 2018 года а 19-й гадзіне ў музеі «Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX стагоддзя» адбудзецца адкрыццё выставы батанічнага тэкстылю Кацярыны Кабанавай «Трава». На выставе будуць прадстаўлены вырабы ў тэхніцы ручной афарбоўкі тканіны з дапамогай раслін.

Тэхніка афарбоўвання бярэ свае карані з глыбокай старажытнасці, калі для фонавага афарбоўвання тканых вырабаў ужывалі настоі з розных відаў і частак раслін. Расліннае афарбоўванне – працяглы шматступенчаты працэс, які прадугледжвае збор і нарыхтоўку раслін, прапрацоўку раскладкі раслін, выварванне сыравіны і многае іншае. Такая тэхніка дазваляе эксперыментаваць з новымі раслінамі, вывучаючы іх структуру, шматграннасць адценняў і спалучэнняў.

Аўтар выставы з’яўляецца заснавальнікам брэнда Poet.ka, пераможцам конкурсу «Этнастыль-2016» у намінацыі «Майстар» і ўдзельнікам EthnicalFashionShow з калекцыяй «Трава» на тыдні моды 2018 г.

Выстава будзе працаваць да 23 студзеня. Уваход на выставу па білеце ў музей.

Вярнуцца >>