23 студзеня 2018 г. а 19-й гадзіне ў Доме-музеі Ваньковічаў

23 студзеня 2019 г. а 19-й гадзіне ў музеі «Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX ст.» адбудзецца музычны вечар «Дарите музыку друг другу».

У праграме вечара ў выкананні салісткі Беларускай дзяржаўнай філармоніі Святланы Старадзетка (сапрана) і Уладзіслава Штылеўскага (тэнар) прагучаць класічныя творы, рускія рамансы і папулярныя песні.

У канцэрце прымуць удзел Андрэй Сівакоў (банданеон), Ілья Сініца (скрыпка), Алена Зелянкевіч (фартэпіяна), Ганна Калтунчык (домра), Кацярына Казлоўская (домра), ансамбль дзяўчынак Дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 15 г. Мінска пад кіраўніцтвам Марыі Клачко.

Госці вечара ўбачаць цудоўнае аргентынскае танга ў выкананні Стаса Сініцы і Ірыны Баслык.

Кошт білета (8 руб.) прадугледжвае таксама агляд экспазіцыі Дома-музея Ваньковічаў перад пачаткам канцэрта.

Вярнуцца >>