15.12.2018 - 15.02.2019 у Музеі беларускага народнага мастацтва ў Раубічах

Музей беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах запрашае 15 снежня а 12-й гадзіне на адкрыццё выставы “Памяці Лявона Баразны”, прысвечанай 90 гадавіне з дня нараджэння.

Мастак, этнограф, грамадскі дзеяч, удзельнік беларускага Адраджэння… Яго працы і сёння натхняюць яго паслядоўнікаў.  Як мастак-графік ён даследаваў і рабіў замалёўкі беларускіх строяў і арнаментаў. Як мастак-жывапісец – ствараў партрэты і пейзажы, прасякнутыя любоўю да сваёй зямлі. Першым пачаў вывучэнне гравюр Францыска Скарыны. Разам з паплечнікамі зрабіў праект рэстаўрацыі Верхняга горада і вуліцы Няміга. І ўсё гэта – адзін чалавек. Лявон Баразна за сваё нядоўгае жыццё пакінуў багатую спадчыну.

На выставе наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з рознымі аспектамі дзейнасці мастака. Урачыстае адкрыццё адбудзецца ў Музеі беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах 15 снежня а 12-й гадзіне. Працягнецца выстава 2 месяцы.

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэл. +37517 5074469 і +37529 1353241

Музей працуе: серада–нядзеля з 10.00 да 17.00

Кошт уваходнага білета: школьнікі – 2 руб., дарослыя – 3 руб.

Вярнуцца >>