Музей беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах запрашае дзяцей “На Каляды ў музей!”

Дзе сёння маленькі мінчанін можа пабачыць сапраўдныя беларускія Каляды? Канечне, у Музеі беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах! Дзед Мароз, Санта Клаус, святы Мікола, нават Зюзя – шмат існуе варыяцый сімвала зімовага свята Раства ва ўсім свеце. На Беларусі свае багатыя традыцыі гэтага свята, унікальныя і непаўторныя.

Музей беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах запрашае ўсіх жадаючых пазнаёміцца з традыцыйным абрадам калядавання ў дзіцячай навагодняй праграме “На Каляды ў музей!”.

Праграма ўключае экскурсію па музеі, майстар-клас па саломапляценні і сустрэчу з калядоўшчыкамі.

Падчас майстар-класа госці ўласнымі рукамі зробяць цацку “Анёл” з саломкі для хатняй ялінкі.

Завяршэннем наведвання стане сустрэча з калядоўшчыкамі! Яны заспяваюць навагоднія ды калядныя песні, навучаць танцам і традыцыйным беларускім гульням кожнага ўдзельніка. На працягу 2–2,5 гадзін госці музея змогуць паглыбіцца ў атмасферу сапраўдных беларускіх Калядаў!

Кошт білетаў без дастаўкі (транспарту):

Групы 40–45 чалавек – 10 руб. на 1 удзельніка

Групы 20–25 чалавек – 15 руб. на 1 удзельніка

Кошт білетаўз дастаўкай ад парога школы да музея і назад:

Групы 40–45 чалавек – 15 руб. на 1 удзельніка

Групы 20–25 чалавек – 25 руб. на 1 удзельніка

Магчыма правядзенне праграмы ў любы дзень пры заказе для группы ад 25 чалавек.

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэл. +37529 1353241 (Viber, WhatsApp) і 8017 5074469

Вярнуцца >>