Майстар-класы ў Музеі беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах

Музей беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах прапануе сваім наведвальнікам пазнаёміцца з некаторымі відамі народнага мастацтва не толькі на ўласныя вочы, але і на ўласныя рукі!

Кожную нядзелю ў музеі праходзяць майстар-класы па стварэнні лялек-мотанак, ткацтву паясоў альбо саломапляценню (на выбар).

Экспазіцыя музея напоўнена сапраўднымі шэдэўрамі народнага мастацтва з простых матэрыялаў, створанымі не прафесійнымі мастакамі, а звычайнымі людзьмі. Паспрабуем і мы!

Папярэдні запіс абавязковы! 

тэл.: +37529 1353241 або +37517 5074469

Кошт: 6 руб.

Вярнуцца >>