Аддзел замежнага мастацтва Аддзел замежнага мастацтва

Навукова-даследчы аддзел замежнага мастацтва юрыдычна існуе ў музеі з чэрвеня 1990 года. Менавіта тады, згодна загаду №35 ад 01.06.1990 быў арганізаваны сектар замежнага мастацтва, які ў маі 1991 года атрымаў статус аддзела. Асноўныя напрамкі дзейнасці аддзела: навуковае вывучэнне калекцый заходнееўрапейскага жывапісу, скульптуры, графікі; фарміраванне калекцый, падрыхтоўка і стварэнне экспазіцыі; арганізацыя і правядзенне выставак.

Фактычна навуковым вывучэннем калекцый фонду замежнага мастацтва ў музеі з 1976 па 1989 г. займалася старшы навуковы супрацоўнік Ніна Міхайлаўна Бараноўская (1914–1989). Ёю былі створаны першыя навуковыя картатэкі калекцый, вынікі вывучэння твораў уводзіліся ў навуковы абарот праз розныя віды публікацый – артыкулы, выставачныя экспазіцыі. У 2000 годзе да фонду заходнееўрапейскага мастацтва была далучана калекцыя помнікаў культуры і мастацтва народаў Усходу. У ёй прадстаўлены традыцыйныя віды мастацтва краін Пярэдняй, Сярэдняй, Цэнтральнай, Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі, Каўказа і Далёкага Усходу: жывапіс і скульптура, мініяцюра і мастацтва народнай карціны, ткацтва і мастацкі метал, кераміка і фарфор, распісная і перагародчатая эмаль, разьба па дрэве, косці, каменю, распісныя і разныя лакі. Тады ж аддзел быў перейменаваны ў аддзел заходнееўрапейскага мастацтва і мастацтва краін Усходу. А з 2002 года, згодна штатнаму раскладу музея, атрымаў назву – навукова-даследчы аддзел замежнага мастацтва.

Супрацоўнікі аддзела чытаюць лекцыі, праводзяць экскурсіі па пастаяннай экспазіцыі музея і выстаўкам. Сёння ў аддзеле працуюць пяць навуковых супрацоўнікаў, кожны з якіх вядзе навуковую работу па вывучэнні і каталагізацыі калекцый, па прапагандзе твораў музейнага збору па арганізацыі і правядзенню выставак.

Сянькевіч Алена Уладзіміраўна – загадчык аддзела. Займаецца вывучэннем калекцыі мастацтва краін Усходу.

Карандашева Тамара Іванаўна – вядучы навуковы супрацоўнік (з 1990 па 2003 г. – загадчык аддзела). Займаецца вывучэннем калекцыі заходнееўрапейскага жывапісу.

Пракоп`ева Святлана Іванаўна – вядучы навуковы супрацоўнік. Займаецца вывучэннем калекцый заходнееўрапейскай графікі і скульптуры.

Шчукіна Наталля Валянцінаўна – навуковы супрацоўнік. Займаецца вывучэннем калекцыі мастацтва краін Усходу.

Галёта Ала Аляксандраўна – навуковы супрацоўнік. Займаецца вывучэннем калекцыі жывапісу.

Аддзелам падрыхтаваны да друку: 
Каталог заходнеўрапейскай скульптуры з фондаў НММ РБ
Кераміка і фарфор Кітая са збору НММ РБ.

Працягваецца праца над наступнымі каталогамі:
Заходнееўрапейская графіка ў зборы НХМ РБ
Заходнеўрапейскі жывапіс ў зборы НММ РБ
Кераміка і фарфор Японіі са збору НММ РБ.

Вярнуцца >>