Аддзел рускага мастацтва Аддзел рускага мастацтва

Аддзел рускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь існуе з 1957 года. На пасаду першага загадчыка быў прызначаны Пётр Мікалаевіч Герасімовіч (1912–1990). З 1964 па 2000 гг. працай аддзела кіравала Алена Канстанцінаўна Рэсіна. З 2000 года аддзел узначальвае Таццяна Абрамаўна Рэзнік. У розныя гады ў аддзеле рускага мастацтва працавалі Р.Г. Бадзін (1930–1999), Н.П. Марчанка, А.Дз. Шапашнікава, Т.І. Карандашава, М.У. Трафімава і інш.

Прыярытэтным напрамкам дзейнасці аддзела з’яўляецца навукова-даследчая работа. Фонд рускага мастацтва, які ўключае ў сябе жывапіс, скульптуру, графіку, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва XVIII–XX стст., з’яўляецца гонарам музейнага збору. Калекцыя рускага жывапісу – адна з найболей значных за межамі Расіі.

На сённяшні дзень асноўная частка працы па каталагізацыі фонду ўжо завершана. Пад навуковай рэдакцыяй А.К. Рэсінай супрацоўнікамі аддзела былі падрыхтаваны і выдадзены “Каталог рускай і савецкай скульптуры” (1977), “Каталог рускай дарэвалюцыйнай і савецкай гравюры і літаграфіі” (1984), “Каталог рускага дарэвалюцыйнага і савецкага жывапісу” у 2-х тамах (Т.І.1995, Т.ІІ. 1997). У сапраўдны момант завяршаецца работа над каталогам арыгінальнай графікі (малюнак і акварэль) XVIII–XX стст.

Супрацоўнікі аддзела прымаюць самы актыўны ўдзел у публікацыі музейных калекцый. У прыватнасці, у альбомах, якія выйшлі ў свет у 2004 годзе: "Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. Мастацтва XV – пачатку XX стагоддзя", "Скарбы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь", кампакт-дыск “Национальный художественный музей Республики Беларусь. Постоянная экспозиция», у якіх Т.А. Рэзнік і А.К. Рэсінай падрыхтаваны раздзелы аб рускім мастацтве.

Высокая масацкая каштоўнасць калекцыі рускага мастацтва НММ РБ забяспечыла ёй шырокую вядомасць, якая далёка перашагнула за межы рэспублікі. Многія шэдэўры з нашай калекцыі заўсёды з вялікім поспехам экспануюцца ў музеях далёкага і блізкага замежжа.

Паралельна з навукова-даследчай і выставачнай дзейнасцю супрацоўнікі аддзела праводзяць аглядныя і тэматычныя экскурсіі, а таксама чытаюць лекцыі па гісторыі рускага мастацтва.

 

Вярнуцца >>