Аддзел сучаснага беларускага мастацтва Аддзел сучаснага беларускага мастацтва
Аддзел сучаснага беларускага мастацтва быў створаны ў 1957 годзе.
З гэтага моманту асноўнымі напрамкамі яго дзейнасці сталі навукова-даследчая, фондавая і навукова-асветніцкая работа.
Супрацоўнікі аддзела займаюцца даследаваннем гісторыі развіцця айчыннага мастацтва з канца XIX стагоддзя па сённяшні дзень. Вынікі гэтай шматгадовай навуковай працы апублікаваны ў выданнях перыядычнага друку, каталогах выставак, каталогах музейных фондаў, альбомах, зборніках навуковых прац музея.
Асноўныя выданні, падрыхтаваныя аддзелам, і выданні, у падрыхтоўцы якіх прымалі ўдзел супрацоўнікі аддзела:
- Изобразительное искусство Белорусской ССР. М., 1957.
- Государственный художественный музей БССР. М., 1958.
- П. Герасимович. Е.А.Зайцев. М., 1958.
- Творы беларускіх мастакоў у Дзяржаўным мастацкім музеі БССР. Мн., 1959.
- Государственный художественный музей БССР. Русское и белорусское искусство ХVIII – начала ХХ века. Каталог-путеводитель. Л., 1968.
- Дзяржаўны мастацкі музей БССР. Мн., 1976.
- П. Герасімовіч. У.І.Ленін у выяўленчым мастацтве Беларусі. Мн., 1978.
- Дзяржаўны мастацкі музей БССР. Мн., 1979 (ІІ выданне).
- Дзяржаўны мастацкі музей БССР. Мн., 1999 (ІІІ выданне).
- Беларуская савецкая скульптура са збору Дзяржаўнага мастацкага музея БССР. Каталог. Мн., 1978.
- Ізраіль Басаў. Каталог твораў жывапісу. Мн., 1996.
- Аркадзь Антонавіч Астаповіч. 1896–1941. Зінаіда Антонаўна Астаповіч-Бачарова. 1898–1993. Каталог выстаўкі. Мн., 1996.
- Сообщения Государственного художественного музея БССР. Выпуск 1. Мн., 1994.
- Паведамленні Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Выпуск 2. Мн., 1997.
- Паведамленні Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Выпуск 3. Мн., 2001.
- El poder de les imatges. Pintura Bielorussa 1930-1970. Cataleg. Barselona, 1997.
- Яков Кругер. Каталог произведений. Мн., 2000.
- Пэн і Шагал. Настаўнік і вучань. Жывапіс і графіка з Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Віцебскага абласнога краязнаўчага музея і Віцебскага музея Марка Шагала. Riga, 2001.
- Национальный художественный музей Республики Беларусь. Путеводитель. Мн., 2002.
- Міхаіл Савіцкі. Жывапіс. Выстаўка твораў, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння. Мн., 2002.
- Віталь Канстанцінавіч Цвірка. Жывапіс, акварэль. Мн., 2003.
- Шедевры Национального художественного музея Республики Беларусь. Каталог выставки в Государственной Третьяковской галерее. Мн., 2004.
- Скарбы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Мн., 2004.
Супрацоўнікі аддзела прымаюць актыўны щдзел у камплектацыі фондаў жывапісу, графікі і скульптуры, рэгулярна адбіраюць творы на выстаўках і ў майстэрнях мастакоў для іх набыцця у калекцыю музея.
За гады існавання аддзела была зроблена вялінкая праца па стварэнню і перыядычнаму абнаўленню пастаянных экспазіцый беларускага мастацтва ў музеі і яго філіялах. Сотні выставак з фондаў музея і з уласных калекцый айчынных мастакоў былі падрыхаваны і экспанаваліся ў музеі, філіялах, у іншых экспазіцыйных памяшканнях па ўсёй Беларусі, а таксама ў за мяжой.
Шмат увагі ў рабоце аддзела надаецца навукова-метадычнай і асветніцкай дзейнасці. Супрацоўнікі аддзела аказваюць метадычную дапамогу калегам з іншых музеяў, як айчынных, так і замежных, кансультуюць па пытаннях, якія звязаны з гісторыяй беларускага мастацтва і з праблемамі яго сучаснага развіцця навукоўцаў, мастакоў, студэнтаў і аспірантаў і наогул усіх, хто цікавіцца айчынным мастацтвам. Лекцыі і экскурсіі, якія прапаноўваюць супрацоўнікі аддзела аматарам мастацтва, даюць апошнім магчымасць ярка ўявіць сабе галоўныя тэндэнцыі і асаблівасці развіцця айчыннага мастацтва на працягу ХХ стагоддзя.
У розны час аддзел узначальвалі Г.А. Баравік (1957–1964), П.М. Герасімовіч (1964–1981), В.С. Каваленка (1981–2004). У аддзеле працавалі Э.І. Вецер, Э.А. Петэрсон, С.І. Кітаніна, А.С. Наркевіч, В.М. Чуркіна, Н.М. Калашнік, В.Я. Буйвал, К.У. Барабанаў, Т.А. Сурская, А.Д. Смірнова, А.Ю. Смірнова і інш.
Сення ў складзе аддзела працуюць:
В.У. Вайцэхоўская – загадчык аддзела
Л.Дз. Налівайка – вядучы навуковы супрацоўнік, кандыдат мастацтвазнаўства
В.А. Архіпава – навуковы супрацоўнік
Ю.С. Бузёнак – малодшы навуковы супрацоўнік.
Вярнуцца >>












.jpg)






